Падключэнне прынтара да бесправадной сеткі
Падключэнне прынтара да бесправадной сеткі
View content for :
Product:

Падключэнне прынтара да бесправадной сеткі

Каб выкарыстоўваць дадатковы бесправадны сервер друку прынтара, па першае трэба наладзіць прынтар для сувязі з вашай бесправадной лакальнай сеткай (WLAN) праз бесправадны сервер друку.
Дадатковую інфармацыю аб серверах друку Zebra гл. у Інструкцыі карыстальніка праваднога і бесправаднога сервера друку ZebraNet. Спампаваць апошнюю версію гэтай інструкцыі можна на вэб-старонцы zebra.com/manuals.
  1. Пры неабходнасці ўкажыце значэнне ESSID, якое адпавядае значэнню, якое выкарыстоўвае ваш бесправадны маршрутызатар. Пракансультуйцеся з адміністратарам сеткі аб прыдатных значэннях ESSID. Спосабы змены значэння ESSID паказаны ў раздзеле .
  2. Пры неабходнасці наладзьце наступныя параметры прынтара. Каб атрымаць прыдатныя значэнні для сеткі, звярніцеся да адміністратара сеткі.
    • Gateway (Шлюз) — супадае са значэннем шлюза вашай лакальнай сеткі.
    • Subnet (Падсетка) — супадае са значэннем падсеткі вашай лакальнай сеткі.
  3. Скіньце сетку (гл. Reset Network (Скінуць сетку)), каб змены налад сеткі ўступілі ў сілу.
  4. Калі прынтар усё роўна не падключаецца, паспрабуйце настроіць статычны IP-адрас с дапамогай наступных дадатковых параметраў, а затым паўторна скіньце сетку. Каб атрымаць прыдатныя значэнні для сеткі, звярніцеся да адміністратара сеткі.
    • IP Protocol (Пратакол IP) — змяніце значэнне з ALL (УСЕ) на PERMANENT (ПАСТАЯННЫ).
    • IP Address (IP-адрас) — прызначце ўнікальны IP-адрас прынтару.